Пуцін заявіў, што інтэграцыя Расіі і Беларусі павінна ісці не спяшаючыся
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упэўнены, што інтэграцыя ў саюзнай дзяржаве павінна ісці ў адпаведнасці з інтарэсамі бакоў і без спешкі. Пра гэта Пуцін заявіў у Сочы на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша ТАСС.
«Мы з вамі займаемся пытаннямі будаўніцтва саюзнай дзяржавы, мы робім гэта, як і дамаўляліся, зыходзячы з таго, каб забяспечыць інтарэсы як Беларусі, так і Расіі», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы ў пятніцу на сустрэчы з палітыкам Аляксандрам Лукашэнкам. «Рухаемся ў гэтым кірунку ўпэўнена, гэтая праца дае ўжо канкрэтныя вынікі нашым грамадзянам», — адзначыў Пуцін.
На яго думку, «пытанне толькі ў тым, каб рабіць усё паслядоўна, не спяшаючыся, не забягаючы наперад, а дзейнічаючы паэтапна, маючы на ўвазе якраз забеспячэнне нашых інтарэсаў, як кожны з бакоў гэта сам для сябе вызначыць».
-
«Уіткаф не ведае, пра што кажа». Спецпасланнік Трампа няправільна зразумеў Пуціна — Крэмль усё яшчэ хоча атрымаць чатыры ўкраінскія вобласці
-
Губернатар Аляскі гатовы прыняць гістарычную сустрэчу Трампа і Пуціна
-
Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск
Каментары