Памятаеце, як нехта дамаляваў калючы дрот да мурала пра сяброўства Масквы і Мінска? Стала вядома, хто гэты мастак
Мурал з'явіўся ў сталіцы ў 2016 годзе на вуліцы Магілёўскай, а праз некалькі месяцаў невядомыя дамалявалі калючы дрот — у вянку дзяўчынкі і ў букеце валошак у хлопчыка. Пазней муралу вярнулі першапачатковы выгляд. Мастака так і не знайшлі.

Аказалася, аўтар калючага дроту — расійскі вулічны мастак Слава ПТРК. І цяпер ён праводзіць аўкцыён у падтрымку сем'яў беларускіх палітвязняў.
Слава вядомы смелым стрыт-артам на сацыяльныя і палітычныя тэмы. Напрыклад, працай «Зусім побач» (у суаўтарстве са скульптарам Сяргеем Каравым) — каналізацыйная рашотка насупраць Крамля з рукамі, што трымаюцца за пруты з унутранага боку.

Афіцыйны мурал пра сяброўства Мінска і Масквы замаўлялі ў расійскага мастака Артура Кашака, таму пра яго ведалі не толькі ў беларускай арт-тусоўцы. Дэталі дапрацоўкі выявы Слава не раскрывае. Калі коратка, то арэндавалі аўтавышку і дамалявалі.
«Я рады, што нам удалося тады гэта зрабіць. Вынік таго быў варты. Было крыху страшна, канечне. Дурань той, хто не баіцца, баязлівец той, каго страх спыняе», — жартуе Слава.
У Беларусь ён прыязджаў аднойчы — у сталіцу, але спадзяецца, што ўдасца пабываць яшчэ.
Днямі мастак выставіў на аўкцыён фотапрынт таго мурала з калючым дротам. Сабраныя грошы ён плануе перадаць сем'ям беларускіх палітвязняў. Кажа, што чуў шмат гісторый пра рэпрэсіі ў нашай краіне.
«Я, на жаль, не выключаюся з інфармацыйнай прасторы і назапашваю ўсю гэту негатыўную інфармацыю ў сабе — і па Расіі, і па Беларусі. Я не аддзяляю тое, што адбываецца ў вас, ад таго, што ў нас. Таксама як і ва Украіне. Гэта ўсё вельмі жыва і балюча перажываецца мной, быццам адбываецца за акном. Я зычу толькі міру і дабра народу Беларусі. Хочацца, каб у вас усё атрымалася. Можа, тады рана ці позна і ў нас атрымаецца. Многія ў Расіі ўспрымаюць Беларусь як ролевую мадэль. Мы нібыта паўтараем за вамі», — тлумачыць хлопец.
Стартавая цана за фотапрынт — 1000 расійскіх рублёў (35 беларускіх). Цяпер самая высокая стаўка — крыху больш за 760 беларускіх рублёў. Аўкцыён працягнецца да 7 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Хлопчык-беларус дорыць кветкі рускай дзяўчынцы: у Мінску пачалі маляваць гіганцкае графіці
Невядомыя дамалявалі калючы дрот на графіці аб сяброўстве Мінска і Масквы
СК праводзіць праверку па факце самавольнай дамалёўкі графіці па вуліцы Магілёўскай
Улады сцвярджаюць, што знайшлі мастака, які намаляваў калючы дрот на графіці «Мінск-Масква»
-
Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу
-
МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў
-
«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары