Здароўе

Новая тэхналогія скараціла колькасць захворванняў на ліхаманку дэнге на 77%

Падчас выпрабаванняў рэвалюцыйнай тэхналогіі атрымалася скараціць колькасць выпадкаў ліхаманкі дэнге на 77%. Метад барацьбы з хваробай сканцэнтраваны на працы з маскітамі, якія яе распаўсюджваюць.

Фота pixabay.com.

Першыя выпрабаванні новага метаду прафілактыкі ліхаманкі дэнге прайшлі ў інданезійскім горадзе Джак’якарта, але пазней геаграфію тэставання пашырылі, спадзеючыся перамагчы вірус на большай колькасці тэрыторый. Сутнасць тэхналогіі — інфіцыраванне маскітаў бактэрыямі пад назвай Вальбахіі, піша ВВС. Яйкі маскітаў змяшчалі ў вёдры з вадой і бактэрыямі кожныя два тыдні. Урэшце працэс стварэння заражанай бактэрыямі папуляцыі маскітаў заняў дзевяць месяцаў.

Гэтыя бактэрыі не шкодзяць насякомым, але яны размяшчаюцца ў тых жа частках цела маскіта, куды павінны пранікнуць вірус дэнге. Бактэрыі змагаюцца за рэсурсы і праз гэта ўскладняюць для віруса магчымасць размнажацца. Таму зніжаецца верагоднасць таго, што пры ўкусе хворага чалавека такі маскіт стане пераносчыкам ліхаманкі дэнге.

Падчас выпрабаванняў у Джак’якарце маскіты, інфіцыраваныя бактэрыямі, былі выпушчаныя ў палове раёнаў горада. Вынікі паказалі, што лячэнне знізіла на 77% колькасць выпадкаў ліхаманкі дэнге. Таксама на 86% паменшала колькасць тых выпадкаў хваробы, падчас якіх патрэбна шпіталізацыя.

50 год таму мала хто чуў пра гэтую хваробу, але з таго часу колькасць выпадкаў ліхаманкі дэнге дарасла да ўзроўню бязлітаснай пандэміі. У 1970 годзе толькі ў дзевяці краінах свету здараліся моцныя ўспышкі хваробы, але цяпер іх колькасць у Азіі і Паўднёвай Амерыцы дасягнула 400 мільёнаў за год. Адзін з вядомых сімптомаў ліхаманкі дэнге — боль у мускулах і костках, а ўспышкі хваробы бываюць настолькі моцныя, што выклікаюць перапаўненні шпіталяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць