Грамадства

Стала вядомая колькасць затрыманых за чэрвень

Вырасла і колькасць зняволеных па крымінальных справах палітычнага характару.

Сярод арыштаваных — папулярны спартовы журналіст Аляксандр Івулін

Усяго за чэрвень праваабаронцы налічылі 246 палітычна матываваных затрыманняў. У маі іх было 332, у красавіку — 304.

Такім чынам, ад часу прэзідэнцкіх выбараў з паведамленняў МУС і спісаў праваабаронцаў вядома пра не менш за 35 489 затрыманняў. Найбольш затрыманняў было 9-12 жніўня 2020 года, а таксама ў кастрычніку і лістападзе. Затрыманні працягваюцца дагэтуль. У лютым затрымлівалі не менш за 511 чалавек, у сакавіку — 1139 чалавек.

Што датычыць крымінальных спраў, то на 1 ліпеня праваабаронцам вядомыя 1332 фігуранты крымінальных спраў палітычнага характару, якія знаходзяцца пад следствам або ўжо асуджаны (+101 у параўнанні з 1 мая; у мінулым месяцы было +128). Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца пра ўсе імёны. 

Вядома пра 807 зняволеных па крымінальных справах палітычнага характару (+118; у мінулым месяцы было +136).

529 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў на гэты момант прызнаюць палітвязнямі (+59; у мінулым месяцы было +109).

Усяго было зарэгістравана больш за 3000 «злачынстваў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту», заявіў намеснік генпракурора Генадзь Дыско. Раней пра 2407 спраў «экстрэмісцкай накіраванасці» паведамляў 4 сакавіка старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, які пазней страціў сваю пасаду. Пад «экстрэмісцкай накіраванасцю» цяпер разумеюцца справы палітычнага характару.

Сярод сусветна вядомых беларускіх палітвязняў — Марыя Калеснікава, паплечніца Святланы Ціханоўскай. Яна праз адваката расказала, што яе спрабавалі сілай вывезці за мяжу, але яна на пагранічным шлагбауме парвала пашпарт. Разам з Ціханоўскай яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру за сваю ролю ў арганізацыі мірнага руху за свабодныя выбары і грамадзянскія правы.

За кратамі ўжо амаль год застаецца і муж Святланы Ціханоўскай, Сяргей.

Ужо амаль год у зняволенні застаюцца таксама такія апаненты Аляксандра Лукашэнкі, як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец.

За кратамі — і грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Святлана Хершэ, віна якой у тым, што яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў мірных дэманстрантак.

Вялізнае абурэнне ў суседняй Польшчы выклікалі арышты дзеячаў інтэлігенцыі з ліку польскай нацыянальнай меншасці.

За кратамі знаходзяцца як мінімум 25 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, некаторыя з іх — лаўрэаты нацыянальных і міжнародных журналісцкіх прэмій. Спынілі выхад амаль усе незалежныя газеты, незалежных ТБ і радыё ў краіне няма ад 1996 года. У маі быў закрыты самы папулярны інтэрнэт-партал краіны — Tut.by.

Усяго па дапамогу да фондаў салідарнасці звярнуліся больш за 3100 звольненых па палітычных матывах. Гэта толькі частка ад агульнай колькасці звольненых.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў2

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?3

Нецікавая праца горшая за перагрузкі, даказалі навукоўцы3

Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму84

«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку19

У Вільні зноў закрылі аэрапорт праз прылёт паветраных шароў з Беларусі24

Расія вывела з ладу ўсе ЦЭС буйной украінскай дзяржаўнай кампаніі9

Кот Лары з рэзідэнцыі брытанскага прэм'ера зробіцца галоўным героем дакументальнага серыяла

На конкурсе «Міс свету Чылі» адна з удзельніц выканала песню ў стылі дэт-метал гроўлінгам ВІДЭА20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

«Ад маскалёў і для маскалёў. А вы думалі, што для беларусаў зробяць?» У цэнтры Мінска адкрылася «Дранічная №1»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць