Намесніца міністра аховы здароўя і старшыня Саюза жанчын Алена Богдан падчас правядзення круглага стала, прысвечанага тэме вакцынацыі ад COVID-19, патлумачыла, чаму Беларусь выбрала вакцыну «Спутнік V», а таксама расказала, чаму Беларусь не ўступіла ў структуру «Ковакс». У рамках гэтага праекту небагатыя краіны (рэцыпіенты) могуць бясплатна атрымаць вакцыну ад краін Захаду.
«Сусветная арганізацыя аховы здароўя прапанавала ўсім краінам уступіць у структуру «Ковакс». Умова ўдзелу была перадаплата будучых вакцын. Мы прыглядаліся, аналізавалі і вырашылі не спяшацца з уступленнем у «Ковакс». Як аказалася, правільна зрабілі: ні ў адной краіне гэтая ініцыятыва не запрацавала. Напрыклад, Вялікабрытанія ўнесла перадаплату і па гэтай праграме вакцыну не атрымала», — сцвярджае Алена Богдан.
А як насамрэч?
Што такое «Ковакс»?
Богдан кажа, што ўмова ўдзелу ў структуры — перадаплата будучых вакцын. Але насамрэч краіны, што развіваюцца, рэцыпіенты, атрымліваюць вакцыны бясплатна.
«Ковакс» з'яўляецца глабальнай ініцыятывай, мэта якой паскорыць распрацоўку і вытворчасць вакцын ад COVID-19 і забяспечыць іх дастаўку да краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.
«Ковакс» — сумесная ініцыятыва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Цэнтра па забеспячэнні гатоўнасці да эпідэмій і інавацыях (CEPI), Gavi, the Vaccine Alliance і ЮНІСЕФ, Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. «Ковакс» быў створаны ў красавіку 2020 года.
Грошы на куплю вакцын ахвяруюцца ў асноўным урадамі багатых заходніх краін і дабрачыннымі арганізацыямі, такімі як Фонд Біла і Мелінды Гейтс.
Некаторыя багацейшыя краіны, такія як Канада і Мексіка, таксама атрымліваюць вакцыны па гэтай праграме. Але, у адрозненне ад бяднейшых краін, вакцыны яны атрымліваюць не бясплатна, а за грошы.
Ініцыятыва не запрацавала?
Запрацавала. «Ковакс» ажыццявіў сваю першую дастаўку ў краіну, што развіваецца, яшчэ 24 лютага.
З таго часу 134 краіны атрымалі 95 мільёнаў вакцын.
Сярод еўрапейскіх краін вакцыны атрымалі Азербайджан, Грузія, Косава, Малдова, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Сербія, Украіна.
Напрыклад, Украіна ўжо атрымала 590 850 доз Pfizer-BioNTech (зарэзервавала 1 064 700), а таксама 1 072 800 AstraZeneca (зарэзервавала 1 776 000).
The 4th batch of #COVID19 #vaccines via #COVAX arrived today in #Kyiv. #Ukraine received 705,600 doses of #AstraZeneca free of charge, delivered by #UNICEF @WHO_Europe @gavi @CEPIvaccines @UNICEF_UA pic.twitter.com/DcvfU87psK
Малдова атрымала 108 000 AstraZeneca і 125 190 Pfizer-BioNTech.

І Украіна, і Малдова, як і большасць іншых краін у рамках ініцыятывы, усе вакцыны атрымалі бясплатна.
Вялікабрытанія па гэтай праграме вакцыну не атрымала?
Рэч у тым, што Брытанія, як багатая краіна, у гэтай ініцыятыве выступае не рэцыпіентам, а донарам-фундатарам. На вакцыны для бедных краін і краін з сярэднім узроўнем даходаў яна ахвяравала 733 мільёны даляраў. Зрэшты, Брытаніі і не трэба больш вакцын. На сёння ў гэтай краіне вакцынаваныя адной дозай каля 67% насельніцтва — гэта значыць, практычна ўсе дарослыя, якія хацелі прышчапіцца. Для параўнання, па словах Алены Богдан у Беларусі вакцынаваныя ад кавіду каля 10% насельніцтва.
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары