МАК абвясціў пра пачатак уласнага расследавання па Крысціне Ціманоўскай
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачынае ўласнае расследаванне па справе беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, якую беларуская дэлегацыя збіралася выслаць на радзіму.
Пра гэта журналістам паведаміў афіцыйны прадстаўнік МАК Марк Адамс, піша ТАСС.
«Мы чакаем справаздачу ад НАК Беларусі сёння. Мы вырашылі пачаць афіцыйнае расследаванне, нам трэба высветліць факты, усіх, хто мае дачыненне да гэтай справы. Гэта зойме час», — паведаміў Адамс.
Цяпер чытаюць
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары