Свет

Кітай адмяняе грузавыя цягнікі ў Літву на жнівень і верасень

Прамыя грузавыя цягнікі з Кітая ў Літву — частка так званага «новага шаўковага шляху ў Еўропу» — з-за напружанай палітычнай сітуацыі паміж краінамі ў канцы жніўня і ў верасні адмяняюцца, перадае delfi.lt.

Пра гэта паведаміла кліентам у Літве кітайскае чыгуначнае прадпрыемства China railway container transport corp. (CRCT).

«Папярэджваем, што з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася паміж Літвой і Кітаем, будзе адменены прамы цягнік (запланаваны на 28 жніўня — BNS). Мы таксама паведамляем, што ўсе прамыя цягнікі ў Вільню на верасень таксама будуць адмененыя да атрымання інфармацыі з CRCT», — гаворыцца ў лісце, які бачылі ў агенцтве BNS.

Прадстаўнікі Літвы ў Кітаі пакуль кажуць, што не атрымлівалі ніякага афіцыйнага паведамлення аб адмене рэйсаў гэтых цягнікоў. Аташэ Літвы па транспарце ў Кітаі Рамунас Рымкус кажа, што такое рашэнне кітайцаў хутчэй за ўсё з'яўляецца палітычна матываваным.

«Большасць буйных прадпрыемстваў Кітая — дзяржаўныя, іх кіраўнікі асцерагаюцца за свае пасады. Па гэтай прычыне ледзь толькі яны пачулі аб астуджэнні адносін паміж нашымі краінамі і адкліканні пасла Кітая для кансультацый, яны не замарудзілі з дэманстрацыяй сваёй лаяльнасці, хоць іх пра гэта нават не прасілі», — сказаў BNS Рымкус.

«Страціць гэтыя некалькі еўра з-за адмены прамых рэйсаў у Літву ім здаецца куды больш бяспечным варыянтам, чым наклікаць няласку партыі», — дадаў ён.

«Да таго як мы пачалі перавозіць грузы цягнікамі з Кітая ў Вільню, мы не адзін год вазілі іх у Літву праз Польшчу. Хутчэй за ўсё, з-за гэтай сітуацыі хоць бы на нейкі час патокі грузаў зноў прыйдзецца пераарыентаваць на гэты маршрут», — патлумачыў менеджар буйной лагістычнай кампаніі.

Рэгулярныя рэйсы грузавых цягнікоў з Кітая ў Вільню пачаліся ў чэрвені 2020 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада4

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада4

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць