Прэзідэнт Эстоніі прапанавала ЕС размясціць у краіне сілы СПА для стрымлівання Расіі
Керсці Кальюлайд прапанавала ЕС прафінансаваць стварэнне ў краіне СПА сярэдняй далёкасці: па яе словах, краіны Балтыі, у тым ліку Эстонія, расходуюць на абарону больш за 2% ВУП, аднак у іх па-ранейшаму няма сродкаў супрацьпаветранай абароны сярэдняга радыуса дзеяння.

Кіраўнік дзяржавы прапанавала Брусэлю стварыць механізм, які дапаможа размяркоўваць гэтыя выдаткі, адзначыўшы, што стварэнне сістэмы супрацьпаветранай абароны ў краінах Балтыі магло б быць прафінансавана з Фонду згуртавання ЕС.
Супрацоўніцтва краін Еўрасаюза ў галіне абароны дапаможа адпудзіць Расію, сказала Керсці Кальюлайд, піша Postimees.ee.
«Калі б былі гатовыя з гэтым рухацца наперад, падтрымка Еўрасаюзам дзейнасці НАТА была б на вельмі высокім узроўні. Калі не гатовыя рухацца наперад, сапраўды няма сэнсу сур'ёзна казаць аб супрацоўніцтве Еўрасаюза ў галіне абароны», — сказала Кальюлайд, па словах якой, на гэта можа сысці 10-15 гадоў.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары