Мінздароўя паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што ў гарадскую цэнтралізаваную дыспетчарскую Мінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паступіла 2 экстранныя паведамленні — скаргі на востры гастраэнтэрыт.
Выпадкі зафіксаваныя ў навучэнцаў 6-га і 9-га класаў сталічнай гімназіі №3.
Мяркуецца, што фактар перадачы інфекцыі — прадукты, якія ўжываюцца ў хатніх умовах.
У гімназію выехалі спецыялісты для вывучэння сітуацыі.
Каментары