Да ўзвядзення агароджы на мяжы Польшча прыступіла ў канцы жніўня. Па стане на сёння ўзведзена амаль 40 км плота (усяго мяжа складае 398,6 км). Паралельна ствараецца сетка, якая абараняе жывёл ад калецтваў, паведаміў у сваім твітары міністр нацыянальнай абароны Марыуш Блашчак.

Фота з твітара Марыуша Блашчака
Таксама паведамляецца. што ў панядзелак была раскрыта 191 спроба незаконнага перасячэння мяжы. У выніку затрыманыя 17 нелегалаў: 9 з Конга, 4 з Афганістана, 3 з Ірака і адзін камерунец.
Усяго з пачатку жніўня спыненыя спробы незаконнага перасячэння мяжы чатырох тысяч мігрантаў.
Каментары