На волю выйшаў памілаваны Яўген Рапін, які ўдарыў па камеры на Акрэсціна
На волю выйшаў памілаваны Яўген Рапін, які падчас «Маршу вызвалення палітвязняў» ударыў па камеры відэаназірання на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.
Палітзняволенага Яўгена Рапіна асудзілі да 3 гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. У Рапіна трое непаўналетніх дзяцей. Пакаранне ён адбываў у Мазыры.

Нагадаем, учора стала вядома, што Лукашэнка памілаваў 13 чалавек.
Пра гэта заявіла ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс.
Спісы на памілаванне Лукашэнку перадаў Юрый Васкрасенскі. Але па словах Чупрыс, у спісе не было вызначана крытэрыяў, па якіх гэтыя людзі павінны былі быць памілаваныя, частка з іх яшчэ не асуджаныя. Тыя, хто не напісаў прашэння, не былі памілаваныя, як і тыя, хто ўжо меў судзімасці раней.
Частку памілаваных не выпусцяць на волю, а зменяць форму пакарання: перавядуць з калоніі на хімію.
Чытайце таксама: Праваабаронцам сталі вядомыя прозвішчы некаторых палітвязняў, якіх памілавалі
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары