Грамадства

Арганізатар канцэртаў у Мінску абвінавачваецца ў махінацыях на мільён даляраў

Прадпрымальнік з Мінска абвінавачваецца ў махлярстве, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў падбухторванні да давання хабару, паведамляе Генпракуратура.

Абвінавачаны быў заснавальнікам і дырэктарам некалькіх фірмаў. З верасня 2016 года па люты 2019 ён узяў у доўг пад дагавор пазыкі ў шасці пацярпелых 700 тысяч даляраў для канцэртнай дзейнасці і будаўніцтва. Пры гэтым яго мэтай было завалодаць 1,1 мільёна даляраў. Для ўвядзення ў зман і надання законнасці сваім дзеянням ён заключыў з пацярпелымі ад свайго імя і ТАА «Д.» дагаворы пазыкі, як паведамляе Генпракуратура.

Ён жа са жніўня 2018 года да верасня 2019 года склаў і падпісаў ад імя заснавальніка і двух работнікаў дамовы аб выдачы пазык — гэта дазволіла яму на падставе падробленых дакументаў атрымаць больш за 800 тысяч рублёў, якія належалі прадпрыемству.

Даведаўшыся аб запланаваным на лістапад 2019 года турах музычнага гурта Scorpions па гарадах Расіі і Украіны, абвінавачваны прапанаваў арганізатару канцэртаў правесці канцэрт 15 лістапада 2019 года на «Мінск-арэне» і аформіць для гэтага кантракт. Дзякуючы гэтаму 180 тысяч рублёў, атрыманых ад рэалізацыі білетаў на Scorpions, паступілі на рахунак яго фірмы.

Мінчук таксама абвінавачваецца ў замаху на махлярства. Па матэрыялах справы, у мінулым годзе ён прапанаваў арганізатару фестывалю ў Шчучыне правесці канцэрт аднаго гурта. Для гэтага ён пераканаў пацярпелага перадаць яму 5 тысяч еўра перадаплаты (агульная сума ганарару складала 33 тысячы еўра), якую, паводле дамовы, быў абавязаны вярнуць у выпадку, калі выступ не адбудзецца.

Апошні эпізод у крымінальнай справе прадпрымальніка — гэта падбухторванне да дачы хабару. Абвінавачаны разам з партнёрам схіляў іншага бізнэсмена перадаць ім 1,8 мільёна даляраў нібыта для перадачы хабару службовым асобам розных узроўняў для вырашэння пытання аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва жылога дома.

Ад запытанай сумы пацярпелы перадаў толькі 75 тысяч даляраў. У той жа дзень абвінавачаных затрымалі.

Усе атрыманыя незаконным шляхам грошы абвінавачаны траціў на свае мэты і не збіраўся выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.

Мужчыну выставілі абвінавачванне па артыкулах аб махлярстве, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а таксама аб падбухторванні да дачы хабару.

Крымінальная справа накіравана ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў40

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага49

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць