Берасцейка атрымала 2,5 года «хатняй хіміі» за надпіс на паштовай скрыні суддзі
За абразлівы надпіс на паштовай скрыні суддзі 36-гадовая жыхарка Брэста прысуджаная да 2,5 года абмежавання волі, піша БелТА.
«У снежні 2020 года ў вячэрні час у пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома ў Брэсце з выкарыстаннем нявыяўленага прадмета нанесла на дзверцы паштовай скрыні суддзі абразлівы надпіс», — гаворыцца ў абвінавачванні.
Вылічылі таго, хто пакінуў надпіс, па запісах камер відэаназірання. Жанчыне прызначана пакаранне ў выглядзе 2,5 года «хатняй хіміі».
Каментары