Грамадства110110

Салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску

Франаку Вячорку зрэзалі адпачынак за тое, што скамандаваў «Зважай!» замест «Смирно!».

23 ліпеня палітпрызыўніку Франаку Вячорку афіцыйна вынесена адно з найбольш жорсткіх дысцыплінарных спагнаньняў, прадугледжаных арт. 49 Дысцыплінарнага статуту Узброеных сілаў: змяншэньне адпачынку за ўвесь перыяд вайсковай службы да 5 сутак (наступнае і найбольш жорсткае пакараньне — гаўптвахта). Ф.Вячорка пакараны за ўжыванне каманды «Зважай!» замест «Смирно!».

Ініцыятыва пакарання належыць псіхолагу в/ч № 48694 старшаму лейтэнанту Дзянісу Казаку. Адказнасць за пакаранне нясе намеснік камандзіра батальёну па ідэалогіі маёр Уладзімір Ігнацік. Такім чынам, упершыню ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусі беларускі салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску.

Бацька палітычнага прызыўніка Вінцук Вячорка спрабаваў спыніць беззаконне: «Пераследаваць Франака з-за беларускай мовы ст. лейтэнант Казак і прапаршчык Піскун пачалі з месяц таму. На жаль, і камандзір батальёну ў Мазыры, і камандзір брыгады ў Баранавічах сышлі ў адпачынак. Напярэдадні я тэлефанаваў у Баранавічы падпалкоўніку Сяргею Грысюку, намесніку камандзіра брыгады па ідэалогіі, які цяпер выконвае абавязкі камандзіра. Я папярэдзіў яго пра парушэнні Канстытуцыі і Крымінальнага кодэксу, якія ўглядаю ў моўным пераследзе майго сына, і прасіў спыніць моўны тэрор і дыскрымінацыю ў Мазыры. Але, як бачу, зварот марны. Значыць, і С.Грысюк нясе сваю долю адказнасьці за гэты нечуваны ў еўрапейскай краіне ХХІ стагоддзя апартэід.

Мы будзем звяртацца ў пракуратуру ў сувязі з прыкметамі злачынства, прадугледжанага арт. 130 Крымінальнага кодэксу: «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці альбо нязгоды, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, (...) учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў». Звернемся таксама ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі».

Каментары110

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў2

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

750 чалавек адначасова займаліся ёгай на мінскім стадыёне «Дынама» ФОТАФАКТ5

Лукашэнка павіншаваў Арменію з Днём Незалежнасці як «недружалюбную» краіну5

Як пасля 40 гадоў дыктатуры пабудаваць дэмакратыю? Беларус вывучае досвед Тайваня2

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»11

Насуперак санкцыям у Беларусь працягваюць гнаць машыны з Еўропы з аб'ёмам больш за 1,9 літра. Але ёсць нюансы9

Школа абвалілася на вачах у людзей у Новасібірскай вобласці РФ3

Сакрэт даўгалецця: чаму так шмат японцаў жывуць даўжэй за 100 гадоў5

Сёстрам Груздзевым не дазволілі выступіць на галоўным форуме ў Дзень адзінства, а падпісчыкі западозрылі іх у здрадзе13

Ізраіль унёс у чорны спіс сотні крыптакашалькоў, меркавана, звязаных з іранскімі спецслужбамі. Заблакаваныя $1,5 мільёна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў2

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць