Культура

Польскі фатограф атрымаў міжнародную прэмію за праект «Шнары», што расказвае аб пратэстах у Беларусі. ФОТЫ

Польскі фатограф Енджэй Навіцкі атрымаў міжнародную прэмію Луіса Валтуэны ў галіне гуманітарнай фатаграфіі за свой праект «Шнары» аб падаўленні пратэстаў у Беларусі. Яго праца скіраваная на фізічныя і псіхалагічныя шнары, якія нанесены сотням людзей, піша The Guardian.

Тут і далей конкурсныя фота Енджэя Навіцкага

«Шнары, якія засталіся ад гэтых падзей, якія таксама з’яўляюцца прадметам гэтай гісторыі, адрозніваюцца па памеры і форме, — гаворыцца ў апісанні праекта. —

Ёсць фізічныя шнары — сінякі, ранкі, пераломы. Але ёсць і псіхалагічныя шнары — траўмы.

Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, таксама пакіне глыбокія шнары ў сацыяльнай тканіне — гэты падзел на дзве беларускія дзяржавы ўжо нарастае.

Галоўныя героі гэтых фатаграфій — пратэстоўцы, збітыя рэжымам, сем’і, сваякі якіх падвергліся катаванням з боку спецслужбаў, або грамадзяне, якія выступаюць супраць гвалту і хочуць волі.

Але таксама і падлеткі-салдаты аказаліся ўцягнутымі ў самы разгар канфлікту, у якім яны ніколі не ўдзельнічалі».

Енджэй Навіцкі — фатограф-дакументаліст з Варшавы. На пачатку сваёй кар’еры ён працаваў фотажурналістам у найбуйнейшай штодзённай газеце Польшчы — Gazeta Wyborcza. Пасля дзевяці гадоў працы там ён перайшоў да больш дакументальнага падыходу.

Міжнародная прэмія гуманітарнай фатаграфіі імя Луіса Вальтуэны, заснаваная ў 1997 годзе арганізацыяй Médicos del Mundo Spain, прысвечана памяці Флоса, Луіса, Мануэля і Мэрсэдэс, чатырох гуманітарных работнікаў арганізацыі, якія былі забітыя ў Руандзе і Босніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы10

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць