У «пакаянным відэа» Галіна пра сваю «віну» кажа, што была падпісаная на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. А ў жніўні мінулага года нібыта ўдзельнічала ў пратэстных маршах і перакрыцці дарог.
Нейкай больш канкрэтнай інфармацыі пра абставіны затрымання і месцазнаходжанне Галіны Сямечка няма. У тэлеграм-каналах таксама паведамляецца пра затрыманне яе мужа.
Мяркуючы па профілі ў Фэйсбуку, Галіна Сямечка скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Да Vizor Games яна працавала мастачкай у ААТ «ГУМ», а таксама вядучым дызайнерам на ювелірным заводзе «Зорка».

Каментары