Кіно

Ва Украіне абурыліся «карыкатурным вобразам украінкі» ў папулярным серыяле Netflix

Гераіня-ўкраінка ў новым сезоне серыяла Netflix «Эмілі ў Парыжы» выстаўленая як не надта адукаваная дзяўчына, якая можа ўкрасці, хоча атрымліваць усё задарма, баіцца дэпартацыі. Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка лічыць такі вобраз карыкатурным і абразлівым.

На думку Ткачэнкі, у цэлым серыял даволі нядрэнны і забаўляльны, але ў новым сезоне яго аўтары апынуліся ў палоне ганебных стэрэатыпаў. Ён абураецца:

У «Эмілі ў Парыжы» — карыкатурны вобраз украінкі, што непрымальна. А з іншага боку, ён яшчэ і абразлівы. Вось такімі будуць бачыць украінцаў за мяжой? Якія крадуць, хочуць атрымліваць усё бясплатна, баяцца дэпартацыі? Так быць не павінна.

Ткачэнка ўпэўнены, што Netflix добра знаёмы з Украінай і мог бы не дапускаць падобных памылак. І настроены дзейнічаць рашуча: «Прыйдзецца працягваць змагацца са стэрэатыпамі… Накірую тэкст нашай пазіцыі Netflix».

Украінка Петра ў серыяле «Эмілі ў Парыжы». Фота: Netflix

У другім сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы», які ўваходзіць у топ-10 самых папулярных серыялаў Netflix, яго аўтары ўвялі новага персанажа — украінку па імені Петра, якая прыехала ў Парыж з Кіева. Галоўная гераіня серыяла Эмілі пазнаёмілася з ёй на курсах французскай мовы ў чацвёртай серыі. Дзяўчаты адпраўляюцца разам на прагулку, каб папрактыкавацца ў мове. І Петра шакуе Эмілі сваім невуцтвам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць