Улада22

Міністр эканомікі: Пастанова № 991 — антыкрызісная мера

«Гэта значыць у нас сёння істотна абвастрыліся праблемы на ўнутраным рынку».

Пастанова Савета міністраў ад 28 ліпеня 2009 года № 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца антыкрызіснай мерай, заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка ў эфіры тэлеканала ОНТ 3 жніўня.

«Гаворачы аб мэце прыняцця гэтай пастановы ўрада, я перш за ўсё хацеў бы адзначыць, што гэтую пастанову трэба разглядаць як антыкрызісную меру, — заявіў Зайчанка. — Гэта значыць у нас сёння істотна абвастрыліся праблемы на ўнутраным рынку, калі дастаткова вялікая колькасць пасрэднікаў прапануюць тавар, які прайшоў некалькі ступеняў адзін ад аднаго, і адны і тыя ж суб’екты гаспадарання набываюць тавар па розным кошце.

Таму, каб прывесці да адзінага парадку таварныя патокі на нашым рынку, вось гэта, я б сказаў, асноўная мэта прыняцця гэтай пастановы».

Як адзначаецца ў каментары Мінэканомікі да пастановы, які размешчаны на сайце ўрада, дакумент прыняты «ў мэтах забеспячэння адзінага парадку набыцця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў у пастаўшчыкоў, якія з’яўляюцца вытворцамі тавараў, а таксама іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў ва ўмовах фінансава‑эканамічнага крызісу».

Пастанова не распаўсюджваецца на тавары, якія экспартуюцца, а таксама на дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб.

Тавары, набыццё якіх рэгулюецца іншымі, акрамя пастановы Савета міністраў ад 28 ліпеня 2009 года № 991, прававымі актамі, «набываюцца ў адпаведнасці з гэтымі прававымі актамі (напрыклад: металы, нафтапрадукты, алкагольная прадукцыя і г.д.)».

Набыццё тавараў у непасрэдных вытворцаў пастанова не абмяжоўвае, адзначаецца ў каментары.

Афіцыйным гандлёвым прадстаўніком «з’яўляецца гаспадарчы суб’ект, які будуе свае ўзаемаадносіны з вытворцам тавараў на адпаведнай дагаворнай аснове».

У адпаведнасці з пастановай «у найбліжэйшы час, па заявах афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь сфарміруюць пералікі афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў, дакументаў, якія пацвярджаюць іх статус і крытэрыі эканамічнай абгрунтаванасці набыцця тавараў у афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў».

Дагаворы куплі‑продажу (пастаўкі) тавараў, «заключаныя і пачатыя выкананнем» да 2 жніўня, дзейнічаюць да заканчэння іх тэрміну без права працягу. Новазаключаныя дагаворы куплі‑продажу (пастаўкі) тавараў павінны адпавядаць пастанове Савета міністраў ад 28 ліпеня 2009 года № 991.

Прадстаўнікі бізнес‑супольнасці на нарадзе 2 жніўня заявілі, што будуць дабівацца адмены пастановы.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць