Вайна Расіі і NATO — найгоршы і немагчымы сцэнарый развіцця геапалітычнай сітуацыі ў свеце, заявіў прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш.

Valsts kanceleja
Ён паказаў, што альянс гатовы да вайны, але яна «амаль немагчымая», бо стане вельмі буйным сусветным канфліктам.
Прэм'ер-міністр зрабіў гэтую заяву, каментуючы перамовы паміж Расіяй, ЗША і NATO па прапанаваных расійскім бокам праектах дагавораў аб гарантыях бяспекі.
Са слоў Карыньша, тое, што перамовы мелі месца — гэта ўжо «станоўчы вынік».
Каментары