Грамадства

Танныя кватэры ў Мінску выклікалі ажыятаж. Людзі стаяць на марозе з суботы

Каля дзвярэй УКС Заводскага раёна ў Мінску з суботы на марозе стаіць чарга. Прычына — прапанаваныя танныя кватэры па цане ад 1004 даляраў за «квадрат». Кватэраў усяго 42, ахвотных куды больш. Забудоўца пачаў афармляць дамовы толькі сёння, а журналісты Onliner паглядзелі, як гэта было.

Новыя панэлькі УКС будуе ў раёне вуліц Шышкіна і Куляшова. Большасць кватэр у двух дамах прапануюцца чаргавікам (пераважна шматдзетным сем'ям), невялікая частка — усім ахвотным. Па апошняй дэкларацыі для камерцыйнай рэалізацыі УКБ выдзеліў 42 кватэры па цэнах ад 1004 даляраў за квадратны метр.

Такім чынам, аднапакаёўка ў новабудоўлях можа каштаваць ад 46 да 49,6 тыс. даляраў, а двухпакаёўка — ад 68 620 да 73 890 па курсе. І дадатковы бонус — не трэба набываць машынамесца з жыллём.

Фота Уладзіслава Барысевіча, onliner.by

Аказалася, што попыт значна перавышае прапанову, таму людзі мусілі займаць чаргу моцна загадзя. Хоць час быў прызначаны на сёння, тыя, хто прыйшоў акурат да яго, даведаліся, што людзі стаяць з суботы і склалі спісы чарговасці. Што тых, хто спазніўся, абурае:

— Хто надрукаваў гэтыя спісы? Я пайду ў адміністрацыю і напішу скаргу! — дзеліцца планамі мінчанка, якая толькі што прыйшла да УКБ. — Гэта ж нават не абвешчана: ні на сайце, нідзе. Усё павінна ісці па жывой чарзе. Людзі прыязджаюць з іншых гарадоў для чаго? Паглядзець на гэты спіс? Чаму хтосьці вырашыў, што можа арганізаваць гэты працэс? Чыя гэта ініцыятыва? Я ўчора тэлефанавала ў УКБ, сказалі, што чэргаў няма, прыходзьце. У выніку нейкае самапраўства! Трэба скардзіцца, каб у горадзе з'явіўся хоць нейкі парадак!

У тых, хто загадзя запісаўся ў спіс, свае аргументы:

— Зразумейце, першы чалавек, які хацеў трапіць у гэты дом, прыйшоў сюды яшчэ ў суботу. Наступныя тры дні жанчына адна дзяжурыла, перыядычна яе змяняў бацька. Паступова падцягваліся людзі, і яны па чарзе запісваліся ў спіс. Я прыйшла ўчора і ў спісе была ўжо 35-й, дарэчы, дзяжурыла свае тры гадзіны — з 3 да 6. Таму ўсё сумленна. Афіцыйнай працэдуры няма, прыходзіцца круціцца, — распавяла дзяўчына з чаргі. — Гэта звычайная чарга, але сфарміравана яна задоўга да сёння. Відавочна, працэдура неідэальная, але горад змушае людзей да гэтага.

Фота Уладзіслава Барысевіча, onliner.by

Такога ж меркавання і іншыя, хто паспеў зрэагаваць загадзя. І чым бліжэй прызначаны час, тым шчыльнейшая чарга каля дзвярэй. 

— Ёсць спісы, людзі туды запісваюцца, так фармуецца чарга. Гэта адзіная магчымасць пазбегнуць поўнага балагана. — кажа хлопец, які займае месца ў 4-м дзясятку спісу. — Як па мне, пакуль усё арганізавана добра. Ёсць незадаволеныя, але ўсе імкнуцца прытрымлівацца выпрацаванай схемы, хоць ужо відавочна, што кватэр усім не дастанецца. Да 8-й раніцы ў спісе было ўжо 58 чалавек.

Тым не менш, нават тыя, хто яўна не патрапляе ў шчаслівую 42-ку проста цяпер, працягваюць стаяць, бо ці мала што: магчыма, тыя, хто ў спісе перад імі, пасля не змогуць атрымаць крэдыт ці адмовяцца па іншых прычынах.

На пытанне, што прыцягвае людзей у прапанове забудоўшчыка, адказ аднагалосны — нізкі кошт.

— Кошт — гэта самае асноўнае — дзеляцца людзі з натоўпу. — Танней у Мінску нічога без чаргі не знойдзеш. Таксама шматлікія забудоўшчыкі цяпер разам з кватэрамі абавязваюць купляць машынамесцы, спрабуючы вырашыць праблему з паркоўкай. Тут гэтага няма. Менавіта таму попыт вялікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць