Знайшлі цела аднаго з хлопчыкаў, якія патанулі ў Дзвіне перад Новым годам
29 снежня каля вёскі Казьянкі Полацкага раёна двое хлопчыкаў 10 і 12 гадоў пайшлі да Дзвіны катацца з горкі на цюбінгу і патанулі. Цела аднаго з іх вадалазы знайшлі сёння, паведамляе прэс-служба МНС.

Месца, дзе адбылася трагедыя. Фота Следчага камітэта.
Цела дзіцяці знайшлі на адлегласці 700-800 метраў ад месца патаплення і прыблізна за 30 метраў ад берага на глыбіні тры з паловай-чатыры метры. Другога хлопчыка працягваюць шукаць.
Трагедыя пад Полацкам: на Дзвіне праваліліся пад лёд двое хлопчыкаў. У аднаго з іх быў дзень народзінаў
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары