Буйная польская нафтаперапрацоўчая кампанія Orlen, якая мае свой НПЗ у Літве, будзе перавозіць нафтапрадукты з яго ва Украіну праз Польшчу, паведамляе Reuters. Кампанія мусіць на гэта ісці з-за ўведзенай сёння беларускімі ўладамі забароны транзіту.

Для «дыверсіфікацыі лагістычных магчымасцяў» і «забеспячэння стабільнасці паставак кліентам» Orlen раней купіў 100% акцый літоўскай кампаніі Mockavos Terminalas, што дае кантроль над адзіным чыгуначным перагрузачным тэрміналам на польска-літоўскай мяжы ў Моцкаве.
«Дзякуючы гэтаму рашэнню <…> сённяшнія заявы аб магчымым прыпыненні перавозкі грузаў на літоўска-беларускай мяжы ніяк не ўплываюць на дзейнасць Orlen Group», — запэўніла кампанія.
«Цяперашняя сітуацыя за нашай усходняй мяжой паказвае, што пры прыняцці дзелавых рашэнняў трэба таксама ўлічваць бяспеку ўсяго рэгіёна. Пастаўкі паліва на Украіну забяспечаныя», — запэўніў прэзідэнт Orlen Даніэль Абайтэк.
Летась Orlen паставіла ва Украіну 1 мільён тон нафтапрадуктаў. І рашэнне ўладаў Беларусі аб забароне транзіту з Літвы на планы на 2022 год ніяк не паўплывае, запэўнівае кампанія.
Улады Беларусі ўводзяць з 7 лютага забарону на транзіт па чыгунцы некаторых тавараў з Літвы (нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных угнаенняў), пагружаных на літоўскіх станцыях, як адказ на спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
Чытайце таксама:
Літоўцы цяпер будуць вазіць грузы чыгункай праз Польшчу ці Латвію або праз Беларусь фурамі
Больш як на 1 млрд даляраў штогод. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы нафтапрадуктаў і іншых грузаў
Ландсбергіс пра пагрозы Лукашэнкі Літве: Трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць
Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі
Галоўчанка анансаваў «жорсткія меры» ў дачыненні да Літвы
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары