Паводле інфармацыі ад родных палітвязня, Анатоля Латушку, стрыечнага брата палітыка Паўла Латушкі, збівалі ў Цэнтральным РУУС — патрабавалі сказаць пароль ад тэлефона, піша «Вясна».

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, палітвязню ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) — нібыта ён маляваў па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня».
Зараз Анатоль знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Раней Павел Латушка казаў пра затрыманне сваяка:
«Гэта сведчыць пра тое, што ён можа зазнаваць гвалт, што будуць спробы абылгаць сябе і мяне. Але адразу заўважу, што мы з ім не камунікавалі каля 10 гадоў. Таму я абсалютна не ведаю, што ён можа сказаць: мы не мелі кантактаў. Калі мы былі дзецьмі, сябравалі, сустракаліся, калі да бабулі прыязджалі на святы. Пазней кантакты былі ўжо значна радзейшыя, і мы даўно не бачыліся».
Павел Латушка таксама заклікаў праваабарончую супольнасць прызнаць Анатоля Латушку палітычным вязнем:
«Я спадзяюся, што будзе прынята такое рашэнне ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Бо гэта прыкметы рэпрэсіяў праз прыналежнасць да сям’і».
Анатоль Латушка быў прызнаны палітвязнем 3 лютага.
Чытайце таксама:
Павел Латушка: У нас моцная сям’я, і ніколі такога не было, каб адзін аднаму здраджваў
Затрымалі Анатоля Латушку — стрыечнага брата Паўла Латушкі
На дачку Паўла Латушкі заведзеная крымінальная справа, яе кватэра арыштаваная
-
«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць
-
У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
-
Пры адступленні з Херсона расіяне вывезлі карціны некалькіх мастакоў, звязаных з Беларуссю
Каментары