Эканоміка

Ад SWIFT могуць адключыць Беларусь. Як гэта ўдарыць?

Пра магчымае адключэнне паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Фота: Alexander Zemlianichenko Jr, AP

Раней лідары заходніх краін праанансавалі адключэнне ад SWIFT Расіі ў найбліжэйшы час.

Што такое SWIFT?

SWIFT (Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunication) — скарачэнне ад «Таварыства сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый». Гэта абароненая сістэма абмену паведамленнямі для трансгранічных плацяжоў.

SWIFT карыстаецца вялікім даверам і дазваляе банкам хутка апрацоўваць вялікія аб'ёмы транзакцый.

Бельгійская сістэма была створана ў 1973 годзе разам з кааператывам, у які ўваходзяць тысячы фінансавых ўстаноў, якія яе выкарыстоўваюць.

Менавіта яна стала асновай міжнароднай фінансавай камунікацыі. У 2020 годзе праз платформу SWIFT штодня адпраўлялася каля 38 мільёнаў паведамленняў. Кожны год з дапамогай гэтай сістэмы пералічваюцца трыльёны еўра.

SWIFT ёсць альтэрнатывы, напрыклад, Расія і Кітай выкарыстоўваюць свае ўласныя аналагічныя сістэмы, але яны не сталі глабальнымі. 

Чым адключэнне Беларусі ад SWIFT пагражае бізнэсу

Адключэнне Беларусі ад SWIFT можа справакаваць праблемы з міжнароднымі пералічэннямі, разлікамі з замежнымі контрагентамі, што закране ў першую чаргу імпарцёраў і экспарцёраў, тлумачыла раней Zerkalo.io. Размова не толькі пра спажывецкія тавары, але і пра абсталяванне, сыравіну, розныя камплектуючыя. Калі прыбраць ланцужка экспарту або імпарту SWIFT, то парушаецца ўвесь адладжаны механізм.

Узнікае рызыка, што без аплаты не будуць у тэрміны пастаўленыя тавары. Гэта ў сваю чаргу ставіць пад пытанне своечасовае папаўненне запасаў імпартных тавараў, асабліва павышанага попыту. Так могуць узнікнуць пытанні з асартыментам.

Па-першае, спатрэбіцца час, каб знайсці альтэрнатыву SWIFT. Па-другое, знайсці паўнавартасную замену гэтай сістэме міжбанкаўскіх плацяжоў у многіх выпадках праблематычна без страты хуткасці правядзення плацяжоў, падаражэння кошту паслуг, падаўжэння тэрмінаў паставак. А гэта ўсё дадатковыя нязручнасці.

Адзін з ключавых момантаў у сітуацыі магчымага адключэння ад SWIFT — пытанне часу, наколькі аператыўна ўвядуць абмежаванні, ці будзе ў бізнэса час на адаптацыю да новых умоў.

Немалаважны момант з тым, якім можа быць адключэнне ад SWIFT — усёй краіны ці асобных банкаў.

SWIFT: што гэта такое і што будзе, калі Расію адключаць

Эканаміст Леў Львоўскі — пра SWIFT: Калі замах сякеры страшнейшы, чым само пакаранне

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць