Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны: Расія рыхтуе правакацыю для ўвядзення беларускіх войскаў ва Украіну
Па звестках разведкі, цяпер за 30 км ад мяжы з Украінай, знаходзяцца каля 300 беларускіх танкаў. Калона чакае на маршруце Пінск — Янаў — Драгічын.

Чакаецца, што Расія плануе правесці адмысловую правакацыю, каб апраўдаць запланаваную атаку беларускіх войскаў.
У той жа час ва Украіну прыбылі новыя супрацьтанкавыя комплексы NLAW і Javelin.
Каментары