Грамадства

Звольнілі з працы і дэпартавалі з Беларусі акцёра Максіма Шышко

Акцёра Максіма Шышко звольнілі з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і выслалі з Беларусі. Таксама яму забаранілі ўезд у краіну тэрмінам на 10 гадоў. Максім — грамадзянін Украіны, ён нарадзіўся ў 1989 годзе ў Ратне Валынскай вобласці, паведамляе ініцыятыва BY_culture.

27 лютага, калі ў Беларусі праходзіў рэферэндум на фоне антываенных акцый, Шышко быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак. Гэта і стала нагодай для яго дэпартацыі. 

Шышко атрымліваў акцёрскую адукацыю ў Беларусі. У 2010 годзе ён скончыў Брэсцкі музычны коледж імя Рыгора Шырмы, а ў 2014-м — Беларускую акадэмію мастацтваў (акцёрскі курс Зоі Белахвосцік). Меў беларускі від на жыхарства.

За сакавік — пачатак красавіка ў РТБД былі звольненыя 4 акцёры, а шматгадовы мастацкі кіраўнік тэатра Аляксандр Гарцуеў пакінуў сваю пасаду яшчэ ў канцы мінулага года. 

Чытайце таксама:

З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі звольнілі актрысу Алену Баяраву

З РТБД звольнілі мастацкага кіраўніка Аляксандра Гарцуева

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады». Міністр культуры зноў выказаўся пра палітычныя звальненні

Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen11

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма5

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць