Грамадства

Чатырох маладзечанцаў адправілі ў калонію за «счэпку» 9 жніўня 2020 году

У судзе Маладзечанскага раёна 12 красавіка агучылі прысуды за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за тое, што яны стаялі ў «счэпцы» з бела-чырвона-белым сцягам. Трох хлопцаў асудзілі да паўтары гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а дзяўчыну — да года зняволення, паведамляюць праваабаронцы.

Маладзечна. 9 жніўня 2020 года

Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 жніўня 2020 года Антон Драздовіч, Аляксандр Новаш, Руслан Шапуноў і Вольга Чарняк на «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ў Маладзечне сталі ў «счэпку», «выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні, з мэтай здзяйснення правакацыйных дзеянняў, накіраваных на абвастрэнне сітуацыі на плошчы, разгарнулі палотны бела-чырвона-белага колераў. Двое з іх не толькі ўдзельнічалі, але і арганізоўвалі падобныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Паводле матэрыялаў справы, 22-гадовая Вольга Чарняк 9 жніўня 2020 года ў вячэрні час, накінуўшы сабе на плечы разгорнутае палатно бела-чырвона-белага колеру, а таксама яе знаёмы 30-гадовы Аляксандр Новаш, рухаліся па вуліцы Прытыцкага ў бок плошчы Цэнтральнай у горадзе Маладзечна. Заклікаючы на плошчы мінакоў далучыцца да іх, яны неслі з сабой незарэгістраваную сімволіку, выкрыквалі лозунгі. Пасля 23— і 24-гадовыя мясцовыя жыхары Антон Драздовіч і Руслан Шапуноў далучыліся да іх, і ўсе пасля прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

На судзе ўсе чацвёра прызналі віну.

Суд праходзіў каля двух тыдняў. Пракурорка Юлія Жук запрасіла ў суда для ўсіх абвінавачаных маладзечанцаў пакаранне ў выглядзе аднаго года і шасці месяцаў калоніі. Суддзя Вольга Дубовік вынесла такі прысуд тром хлопцам, а дзяўчыне прызначыла зняволенне на паўгода меншае.

Каментары

Цяпер чытаюць

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Усе навіны →
Усе навіны

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»41

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць