Культура

Кніга пра айчынную вайсковую сімволіку «беларускага Хуга Боса» прызнана экстрэмісцкай

Кніга Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўключаная ў адпаведны спіс на сайце Мінінфарма, піша reform.by.

Фота: асабісты архіў

Рашэнне аб прызнанні кнігі экстрэмісцкай прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 18 красавіка.

Віктар Ляхор — вядомы беларускі мастак-геральдыст, член Геральдычнай рады пры прэзідэнце з 2001 па 2018 год, аўтар дзясяткаў гербаў і сцягоў беларускіх населеных пунктаў і раёнаў. Таксама ён — распрацоўшчык формы і эмблем для сілавых структур Беларусі, у тым ліку АМАПа, ГУБАЗіКу. «Можна сказаць, што я Хуга Бос, які СС маляваў мундзіры», — казаў Ляхор «Медыязоне».

Кніга 2019 года «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» — ілюстраванае выданне пра вайсковую сімволіку на беларускіх землях.

Сёлета ў студзені Віктар Ляхор пакінуў Беларусь. Мастак працягвае атрымліваць заказы, у тым ліку, з Беларусі — да яго звяртаюцца з просьбай распрацаваць гербы гарадоў і раёнаў.

— І ў геральдычнай радзе бачаць, што я раблю гербы і сцягі. І зацвярджаюць іх. І Лукашэнка зацвярджае іх, — кажа геральдыст.

Каментары

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць