Свет

«Літоўская чыгунка» плануе звольніць каля 2 тысяч работнікаў з-за санкцый

«Літоўская чыгунка», якая страціла сёлета мільёны тон грузаў з-за санкцый Захаду ў дачыненні да Расіі і Беларусі, абвясціла аб планах скараціць каля 2000 работнікаў, піша Delfi.

Група развітаецца прыкладна з чвэрцю кіраўнікоў рознага ўзроўню. На выхадную дапамогу работнікам будзе выдзелена 6 млн еўра, паведаміла кампанія.

Каля 1200 работнікаў, якія будуць звольненыя, працуюць у даччынай грузавы кампаніі LTG Cargo, каля 500 — у інфраструктурнай LTG Infra, каля 300 — у LTG.

У кампаніях групы ў цэлым працуе каля 9200 чалавек.

LTG і Служба занятасці Літвы будуць аказваць дапамогу звольненым работнікам.

З-за санкцый Еўрапейскага Саюза і ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія» LTG страціла каля 11 млн тон грузаў у год і ў выніку недаатрымае 61 млн еўра даходу. Акрамя таго, санкцыі ЕС у дачыненні да ўладальніка літоўскага завода угнаенняў Lifosa прывядуць да страты яшчэ 2,6 млн тон перавозак угнаенняў і 12,8 млн еўра даходаў. Праз санкцыі ЕС у дачыненні да расійскага вугалю і адмовы Польшчы купляць яго LTG не перавязе 2,5 млн тон вугалю і страціць 12 млн еўра даходаў. Забарона Беларусы на транзіт па яе тэрыторыі нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі, угнаенняў ва Украіну прывядзе да страты літоўскімі чыгункамі 1,4 млн тон гэтых грузаў і 17 млн еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць