Свет

Германія падтрымлівае планы ЕС па адмове ад расійскай нафты

На перамовах аб увядзенні шостага пакета санкцый супраць Расіі Германія ясна выказалася ў падтрымку эмбарга. Цяпер увядзенне Еўрасаюзам забароны на імпарт расійскай нафты стала значна верагоднейшым, піша Deutsche Welle.

Нафтаправод Дружба, па якім нафта пастаўляецца ў Германію

Урад ФРГ падтрымлівае планы Еўрасаюза аб увядзенні забароны на імпарт нафты з Расіі. Падчас нядаўніх папярэдніх перамоваў аб увядзенні шостага пакета санкцый супраць Расіі праз вайну ва Украіне Германія ясна выказалася за ўвядзенне эмбарга, паведаміла агенцтва dpa са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў у Бруселі.

Як адзначае агенцтва, увядзенне Еўрасаюзам нафтавага эмбарга супраць Расіі стала значна больш верагодным. Супраць гэтай меры цяпер выступаюць толькі Венгрыя, Аўстрыя, Славакія, Іспанія, Італія і Грэцыя.

Па словах дыпламатаў, Славакія і Венгрыя супраціўляюцца хуткаму ўвядзенню эмбарга з-за празмернай залежнасці ад паставак расійскай нафты. У той жа час у краінах Паўднёвай Еўропы моцна асцерагаюцца росту цэн на энергію для спажыўцоў пасля адмовы ад расійскага паліва.

На змяненне пазіцыі Германіі паўплывалі нядаўнія поспехі ў пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў паліва. Міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек 26 красавіка паведаміў, што за апошнія восем тыдняў нямецкую залежнасць ад расійскай нафты ўдалося скараціць з 35 працэнтаў (да пачатку вайны ва Украіне) да 12 працэнтаў.

Па звестках dpa, Еўракамісія мае намер ужо ў найбліжэйшыя дні прадставіць праект шостага пакета санкцый супраць Расіі, каб яшчэ больш узмацніць ціск на Крэмль.

У той жа час не выключана, што з-за значнай колькасці праціўнікаў хуткай адмовы ад расійскай нафты эмбарга можа быць уведзенае толькі восенню ці нават зімой.

Чытайце таксама:

Bloomberg: Нафтавае эмбарга Еўрасаюза супраць Расіі можа запрацаваць да канца года

Захад усё яшчэ купляе расійскую нафту. Чаму ён не можа ад яе адмовіцца?

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск22

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае7

Туск пасля размовы з Зяленскім дапусціў хуткую паўзу ў расійска-ўкраінскай вайне2

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы7

Лукашэнка назваў разню ў Бучы добра спланаванай акцыяй14

Лукашэнка: Трамп — балбатун, раніцай гаворыць адно, вечарам робіць іншае16

У ЗША арыштавалі жанчыну, якая прыкідвалася медсястрой. Яна аказала дапамогу тысячам пацыентаў5

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля заўвагі з Масквы29

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск22

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць