Грамадства

Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг 27 ліпеня

Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг «За свабоду! За незалежнасьць!», прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэклярацыi аб дзяржаўным сувэрэнiтэце Беларусі.

Берасьцейскія ўлады забаранілі мітынг «За свабоду! За незалежнасьць!», прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэклярацыi аб дзяржаўным сувэрэнiтэце Беларусі.

Спачатку Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў правесьці мітынг на стадыёне «Будаўнік». Аднак 25 ліпеня ўвечары арганізатараў мерапрыемства выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму, дзе адмовілі ў правядзеньні мітынгу.

Намесьнік кіраўніка гарадзкой вэртыкалі Вячаслаў Хафізаў патлумачыў: напярэдадні ў Берасьці распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам супраць дзейнага ладу. Акрамя таго, улады зьвярнулі ўвагу на подпіс пад улёткамі – «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Берасьця»: такая арганізацыя ў вобласьці не зарэгістравана.

На думку аднаго зь ініцыятараў мерапрыемства, старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча, асноўнай з прычынаў адмовы паўстаў плянаваны ўдзел у мітынгу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць