Грамадства

Актывіста БСДП Івана Сауціна зноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА ў Калінінградзе

Актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Івана Сауціна затрымалі 28 мая і змясцілі ў СІЗА ў Калінінградзе, паведамляе Маскоўская Хельсінская група.

Праваабаронцы пісалі, што да Сауціна «ўламілася ФСБ». Перад затрыманнем ён запісаў відэа і расказаў, што да яго «прыехалі паліцэйскія ў складзе крымінальнага вышуку».

Паводле інфармацыі Маскоўскай Хельсінскай групы, Сауціна змясцілі ў СІЗА «для выканання рашэння аб выдачы», насуперак прадпісанням Еўрапейскага суда па правах чалавека, які забараніў расійскім уладам выдачу актывіста ў Беларусь.

28 красавіка Сауціна вызвалілі з СІЗА ў Калінінградзе пад падпіску аб нявыездзе. Перад гэтым ён знаходзіўся ў СІЗА год, чакаючы экстрадыцыі. Паводле інфармацыі аднапартыйцаў, Сауцін праходзіў па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Канкрэтныя нумары артыкулаў не ўдакладняліся, але тры з іх былі нібыта знятыя ў выніку праверкі расійскім бокам.

Як аказалася, для Сауціна перадышка стала толькі часовай. Сучасная расійская сістэма настроеная на тое, каб выдаваць усіх затрыманых у Расіі беларускіх палітвязняў Лукашэнку, і збоі ў ёй калі і здараюцца, то толькі часовыя.

Чытайце таксама:

Беларускі сацыял-дэмакрат вызвалены з калінінградскай турмы. Лукашэнку яго не выдалі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць