Пасол у Швецыі не супраць змены назвы Беларусі ў нарвежскай мове, якую прабіла Ціханоўская
Беларускі пасол у Швецыі Дзмітрый Мірончык у інтэрв'ю нарвежскаму тэлеканалу TV2 пракаментаваў рашэнне Нарвегіі змяніць афіцыйную назву Беларусі з Hviterussland (даслоўна: Белая Расія) на Belarus, напісана на сайце пасольства.

Пасол адзначыў, што нормы нарвежскай мовы могуць вызначаць толькі самі нарвежцы.
«Хоць нам, безумоўна, прыемна, што цяпер назва нашай краіны на нарвежскай мове бліжэйшая па напісанні і гучанні да арыгінала».
«Што да палітычных матываў афіцыйнага Осла, то час усё расставіць на свае месцы. Вельмі хутка пра іх забудуць, хутчэй за ўсё, нават палічаць патрэбным не ўспамінаць.
А вось правільную назву нашай краіны цяпер будзе ведаць кожны нарвежац. І гэта галоўнае», — дадаў Мірончык.
Пастанова аб новай практыцы наймення нарвежцамі Беларусі была прынятая пасля таго, як міністр замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд і прэм'ер-міністр Ёнас Гар Стэрэ сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.
Каментары