Грамадства

Сяброўцы прэзідыума БСДП Людміле Волкавай далі два гады калоніі

Сёння суд Ленінскага раёна Мінска агучыў прысуд палітзняволенай сяброўцы прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП) Людміле Волкавай. Суддзя Юлія Шут прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у дзесяці паслявыбарчых акцыях пратэсту і прызначыла два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца. Акрамя таго, суддзя задаволіў іск Мінсктранса на 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту.

Людмілу затрымалі 19 студзеня — чатыры месяцы яна ўтрымліваецца пад вартай. За ёй прыйшлі наўпрост на працу і павезлі дадому на ператрус. Сілавікі забралі ў яе тэлефон і выдалілі ўсіх падпісчыкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі (яна была яго адміністратарам), а сімволіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.

Падчас следства было выяўлена дзесяць эпізодаў яе ўдзелу ў паслявыбарчых пратэстах 2020 года, за якія яе асудзілі. У БСДП лічаць, што трыгерам для затрымання стала скарга Людмілы ў пракуратуру з просьбай вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу тэхніку.

У Людмілы ёсць 6-гадовы сын Васіль. Яго яна выхоўвае адна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай16

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці4

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць