Вайна

The Wall Street Journal: ЗША дадуць Украіне РСЗА, здольныя трапляць у цэлі на адлегласці больш за 64 км

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША плануе даць Украіне ракетныя сістэмы залпавага агню, здольныя трапляць у цэлі на адлегласці больш за 64 кіламетраў. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

У РСЗА, якія ЗША плануюць адправіць ва Украіну, далёкасць дзеяння прыкладна ўдвая большая, чым у гаўбіц M777, ужо перададзеных Украіне.

На мінулым тыдні афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што Белы дом блізкі да рашэння, якія сістэмы даць Кіеву, але не назвалі канкрэтнай зброі.

У панядзелак увечары афіцыйныя асобы заявілі, што мэта адпраўлення рэактыўнай сістэмы залпавага агню — або GMLRS — палягае ў тым, каб узмацніць агнявую моц Украіны супраць расійскіх войскаў, якія ўварваліся на Данбас, не дазваляючы Кіеву перанесці вайну на тэрыторыю Расіі.

РСЗА, якія разглядаюцца для забеспячэння, маюць значна меншую далёкасць дзеяння, чым вайсковая тактычная ракетная сістэма, якая можа пераадольваць адлегласць амаль у 300 км і якую адміністрацыя ЗША не ўключае ў свой наступны пакет узбраенняў для Украіны.

Невядома, колькі сістэм GMLRS паставяць ЗША. Адзін чыноўнік сказаў, што яны могуць прыбыць ва Украіну на працягу некалькіх тыдняў. Навучанне іх выкарыстанню пачнецца хутка і зойме не менш за 10 дзён.

Ракеты будуць усталяваныя на колавай пускавой устаноўцы, якая называецца High Mobility Artillery Rocket System. Чакаецца, што адміністрацыя аб'явіць аб сваім рашэнні на гэтым тыдні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай16

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці4

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»26

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць