СМІ: АПЕК разглядае магчымасць выключэння Расіі з нафтавага пагаднення
Некаторыя сябры арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) вывучаюць магчымасць выключэння Расіі з нафтавага пагаднення. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на ўдзельнікаў АПЕК.

Па словах крыніц выдання, санкцыі, уведзеныя з-за ўварвання ў Украіну, а таксама частковая забарона на імпарт расійскай нафты, ухваленая ЕС, «пачынаюць пагражаць здольнасці Расіі здабываць больш».
Выданне прыводзіць ацэнку, паводле якой да канца года здабыча нафты ў Расіі скароціцца на 8%. Выключэнне Расіі з пагаднення і, як наступства, пераразмеркаванне квотаў, адзначае WSJ, дазволіць іншым вытворцам, уключаючы Саудаўскую Аравію і ААЭ, здабываць значна больш нафты, пра што іх просяць ЗША і Еўрасаюз на фоне рэзкага росту цэнаў на энерганосьбіты пасля пачатку вайны ва Украіне.
Пакуль не зразумела, піша WSJ, ці пагодзіцца сама Расія выйсці з нафтавага пагаднення.
13 краін АПЕК, а таксама Расія і яшчэ дзевяць краін, якія не ўваходзяць у гэтую арганізацыю, у 2020 годзе, калі нафта рэзка патаннела, заключылі пагадненне, у рамках якога ўзялі на сябе абавязацельствы абмежаваць здабычу, каб падтрымаць цэны. Тэрмін дзеяння нафтавага пагаднення некалькі разоў падаўжалі, а яго ўмовы пераглядалі, у прыватнасці, ужо з мэтай павелічэння здабычы.
-
Каталікі-трампісты ўз'еліся на першага амерыканскага Папу: Леў XIV працягвае лева-прагрэсіўную палітыку Францішка
-
У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю
-
Нарвегія можа стаць гарантам еўрапейскага крэдыту Украіне, вылучыўшы на гэта частку свайго Суверэннага фонду
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары