Вайна

Дзяніса Урбановіча пасля кантузіі перавялі ў іншы шпіталь. «Па дарозе стала блага»

Баец палка Каліноўскага і маладафронтавец Дзяніс Урбановіч распавёў «Нашай Ніве», як праходзіць працэс аднаўлення ва ўкраінскім шпіталі, якія настроі пануюць сярод ваяроў і ці зможа ён вярнуцца на фронт.

Фота: Еўрарадыё

Стала блага па дарозе ў Мікалаеў 

На бягучы момант Урбановіч ацэньвае стан свайго здароўя як сярэдні. Дзяніс ляжыць пад кропельніцамі, яму баліць галава, а левае вуха дагэтуль не чуе.

Спачатку ён быў у раённым шпіталі, пасля чаго хлопца перавезлі ў Мікалаеўскі шпіталь. 

«Дарогі я не вытрымаў, мне стала блага, але потым усё нармалізавалася. Лекары кажуць, праз пэўны час усё адновіцца, але дакладныя тэрміны не агучваюць.

Месцаў у шпіталі хапае, нейкага недахопу лекаў ці персаналу няма, ёсць шмат замежных лекаў. Украіне зараз усе дапамагаюць, таму няма праблем з забеспячэннем», — дзеліцца назіраннем Урбановіч. 

«Украінцы разумеюць, у якім мы становішчы»

Па словах байца, некаторыя ў шпіталі здзіўляюцца, калі даведваюцца, што ён з Беларусі.

«Але беларусаў тут паважаюць, яны разумеюць, у якім мы становішчы, і ўжо добра ведаюць, хто такі Лукашэнка. Украінцы часта кажуць: «Не перажывай, вызвалім нашу зямлю — дапаможам вам».

Каліновец адзначае, што нават пры няпростой сітуацыі на фронце ўкраінскія і беларускія ваяры захоўваюць баявы настрой. 

«Гэта і наша вайна»

Нягледзячы на атрыманыя раненні і кантузію, Дзяніс кажа: ніколі не ўзнікалі думкі, што ён дарма пайшоў на фронт. Ён называе гэтую вайну не толькі ўкраінскай, але і нашай. 

«Кожны беларус павінен прымаць у ёй удзел», — лічыць Урбановіч і дадае, што для яго гонар ваяваць поруч з украінцамі. 

«Яны крутыя, бо ўсе аб'ядналіся ад малога да вялікага. Так, вораг нешта спрабуе захапіць, але нам таксама ўдалося адкінуць іх на Херсоншчыне аж на 9 кіламетраў. Рускія не ўмеюць ваяваць, яны моцныя толькі з ракетамі і артылерыяй, каб такая самая зброя была ў нас, то мы б ужо дайшлі да іх межаў», — лічыць Урбановіч.

Што да вяртання на перадавую, то Дзяніс ужо хацеў бы паехаць на фронт, але зрабіць гэта зможа толькі пасля поўнага выздараўлення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць