Меркаванні3333

Улады рэабілітавалі Аршанскую бітву

З 495-й гадавінай Аршанскай бітвы адбылося тое самае, што і паўтара года таму з 90-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каментуе Барыс Тумар.

БТ дало нейтральны сюжэт пра юбілей бітвы. «Звязда» расказала пра адну з бліскучых перамог беларускай зброі вуснамі прафесара Грыцкевіча і аўтара манаграфіі пра войска ВКЛ Бохана. Агенцтва «Інтэрфакс» нейтральна паведаміла пра падушачную баталію ў дзень юбілею, пры гэтым апавёўшы пра саму бітву. Сам перформанс быў дазволены гарвыканкамам —
нявыгадна забараняць, калі ўсё адно ж збяруцца, а разганяць не будзеш.

Выпадковасцяў у гэтай сістэме не бывае. З 495-й гадавінай Аршанскай бітвы адбылося тое самае, што і паўтара года таму з 90-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі.

Упершыню лукашэнкаўцы дазволілі сваім СМІ пісаць пра гэтую гістарычную падзею нейтральна або пазітыўна.
І тыя ахвотна скарысталіся магчымасцю.

Яшчэ ў адным сюжэце беларускі погляд на свет і гісторыю пацясніў расійска-савецкі.

Яшчэ адна перамога здабыта незалежным грамадствам. Кроплі падтачылі яшчэ адзін камень.

Бітву пад Оршай адмаўлялі, таму што яна падрывала падставовыя імперскія міфы. Войскам ВКЛ кіраваў праваслаўны. Тое войска бараніла сваю дзяржаўнасць. Гэная дзяржаўнасць ўспрымалася грамадзянамі як свая, і яны ганарыліся сваёй дзяржавай, якая давала грамадзянам большыя правы і свабоды, чым Маскоўскае княства. Каланізаваны розум не дапускаў думкі пра значэнне той навялікшай бітвы Сярэднявечча, як і адмаўляў ролю БНР.

Працэс ўкаранення беларускай гістарычнай свядомасці ідзе, але да чаго паволі. Незалежны фэст на Крапівенскім полі па-ранейшаму блакуюць. Падручнікі тыражуюць савецкія схемы, рыхтуючы юнакоў да расійскага падданства. Палітычныя табу даўлеюць над навукоўцамі і настаўнікамі. Нацыя яшчэ толькі ў пачатку доўгай дарогі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць