Эканоміка

Вызначылі цэнавы мінімум для продажу беларускага мяса за мяжу

Упершыню Беларуская ўніверсальная таварная біржа зафіксавала для мяса ялавічыны, якое ідзе на экспарт, цэнавы калідор з фіксаванай ніжняй мяжой, паведамляе БелТА. Гэта зроблена з-за вялікага попыту на гэтую прадукцыю.

З пачатку 2022 года, у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года, пастаўкі мяса праз таварную біржу павялічыліся ў 8 разоў. Больш за ўсё беларускай ялавічыны пастаўлена ў Расію, Казахстан і Польшчу.

Цяпер не пройдуць заяўкі на продаж са стартавай цаной ніжэй ўзроўню, устаноўленага цэнавым калідорам. Але адзінай цаны не будзе ўсё роўна, таму што яна залежыць і ад віду прадукцыі, і ад краіны прызначэння.

Напрыклад, пры продажы замарожанай ялавічыны ў Расію яе цана не можа быць ніжэйшай за 3,7 даляра (9,4 рубля) за кілаграм. Цяляціна ж абыйдзецца крыху даражэй — 4 даляры за кілаграм (10,2 рубля).

Адзначаецца, што ў далейшым, пры пэўных умовах, гэтыя цэнавыя парогі могуць змяніцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі16

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі16

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць