Беларускія медыкі могуць разлічваць на павелічэнне заробкаў з 1 ліпеня. Падпісаны ўказ №206 ад 21 чэрвеня. Ён змяшчае даручэнне Савета міністраў.

Міністэрства аховы здароўя ўжо падрыхтавала пастанову, якая прадугледжвае ўвядзенне з 1 ліпеня 2022 года новай дадатковай надбаўкі за працу ў сферы аховы здароўя. Яна будзе распаўсюджвацца на ўсе катэгорыі медыцынскіх работнікаў. Надбаўка будзе залежаць ад складанасці і інтэнсіўнасці выкананай працы.
Тыдзень таму міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ужо анансаваў змены ў аплаце працы медыкаў. Ён абяцаў, што заробкі павялічацца, аднак зазначыў, што гэта падарунак ад Лукашэнкі, які трэба адпрацаваць.
-
Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура
-
«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі
-
Для беларусаў мяняецца парадак уезду ў Латвію. Як ён павінен працаваць ужо з 1 верасня
Каментары