Грамадства

Літва назвала колькасць беларусаў з ВНЖ і працоўнымі візамі. Лічбу можна параўнаць з цэлым горадам

Прадстаўніца Дэпартамента міграцыі Іаліта Гестаўтайтэ агучыла, што за апошнія 5 гадоў колькасць замежнікаў у Літве падвоілася, цяпер іх тут больш за 100 000. На першым месцы — беларусы, піша Delfi.

Вільня

У 2017 і 2018 гадах у Літве пражывала 46 000-49 000 замежнікаў, у 2019 годзе — 58 000, у 2020-м — 73 800, у 2021-м — ужо 87 300. У пачатку 2022 года від на жыхарства ў Літве ці нацыянальная віза была ў 100 200 замежнікаў.

Гестаўтайтэ сказала, што больш за ўсё часовых відаў на жыхарства выдалі беларусам і ўкраінцам (адпаведна 20 500 і 19 600). Каля 3600 чалавек прыехалі з Расіі, менш за 1000 відаў на жыхарства атрымалі грамадзяне Індыі, Узбекістана, Кыргызстана, Малдовы, Казахстана, Нігерыі і Грузіі.

Больш за ўсё нацыянальных віз таксама выдалі беларусам — 21 300, украінцам — 12 100, расейцам — 2800.

Калі сплюсаваць колькасць ВНЖ і нацыянальных віз, выдадзеных Літвой беларусам, атрымліваецца, што 41 800 нашых суайчыннікаў жывуць сёння ў Літве. Гэта як цэлыя Калінкавічы ці Ваўкавыск. 

Хваля эміграцыі з Беларусі, выкліканая жорсткімі рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці пасля выбараў 2020-га года, узмацнілася пасля ўварвання Расеі ва Украіну. Многія бізнэсы сутыкнуліся з немагчымасцю далейшай працы і вялікімі рызыкамі ва ўмовах, калі Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй для атакі на Украіну і прызнаецца сусветнай супольнасцю пасіўным суагрэсарам, і пачалі актыўную рэлакацыю супрацоўнікаў. 

Раней стала вядома, што дазвол на жыхарства ў Польшчы маюць 50 тысяч беларусаў, 45 тысяч з іх выехалі з краіны пасля жніўня 2020-га.

Каментары

  • Охтас
    02.07.2022
    41 800 наших соотечественников живут сегодня в.
    Вот так пропадает наша страна. Сначала у нас пропадает герб, города, история, историческое название, а потом и люди. Калинаускас и Баториус - это могут подтвердить. Кто бы подумал, что старинный славный народ будет так исчезать.
  • Беларуска
    02.07.2022
    Гэта трагедыя! Калі пасьля вернецца хаця б палова беларусаў, будзе шчасьце!
  • Іван
    02.07.2022
    Мяркуючы па лічбах Польшчы і Літвы, тысяч 150 чалавек выехала з Беларусі за апошнія два гады. ((

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць