Усяго патроху44

Як і чым чысціць белы абутак? Лайфхакі на лета

Белыя красоўкі і кеды — папулярны выбар для лета. Але вось бяда: на такім абутку вельмі хутка пачынае з’яўляцца брудны налёт. Расказваем пра тое, як з гэтым змагацца.

Фота: pixabay.com

Спачатку паспрабуем вычысціць нашы красоўкі хатнімі сродкамі. Можна паспрабаваць памыць абутак у пральнай машыне, толькі не забудзьце перад гэтым пакласці яго ў адпаведны мяшок для мыцця. Красоўкі звычайна добра пераносяць гэтую працэдуру, але вось іншы белы абутак лепей не класці ў пральную машыну, піша aniaradzi.pl.

Але вы можаце паспрабаваць вычысціць свой абутак уручную. Падрыхтуйце гаспадарчае мыла (лепш вадкае, бо яно не пакідае слядоў) і цёплую ваду. Можна намачыць абутак у мыльнай вадзе і пацерці яго шчоткай — як гумавую частку, так і верх абутку. Для цяжкадаступных месцаў выкарыстоўвайце зубную шчотку.

Гумавыя часткі спартовага абутку можна адбяліць з дапамогай харчовай соды. Проста змяшайце яе з вадой, утрыце тканінай гатовую пасту ў абутак і пакіньце яе высыхаць. Потым можна будзе проста стрэсці часцінкі соды з абутку.

У выпадку са скураным абуткам таксама можна выкарыстаць гаспадарчае мыла. Вазьміце вельмі мяккую тканіну — лепей за ўсё падыдзе мікрафібра — і зусім трошкі намачыце яе мыльнай вадой. Пратрыце абутак, каб прыбраць з яго засохлы бруд, і потым пратрыце боты тканінай, намочанай чыстай вадой.

Калі на абутку вялікія плямы, можна паспрабаваць нанесці трохі вадкага мыла непасрэдна на пляму і трохі пацерці яго тканінай, а потым старанна працерці паверхню абутку мокрай тканінай.

Скураны абутак можна лёгка перасушыць ці сапсаваць праз уплыў вады, і ў такім выпадку матэрыял можа пачаць трэскацца і адслойвацца. Таму лепш звярнуцца да прафесійных сродкаў, тым больш што ў магазінах лёгка знайсці сродкі для чысткі скуры. Некаторыя з іх варта выкарыстоўваць і пасля ачышчэння абутку хатнімі метадамі, каб даўжэй захаваць яго прыгожым.

Аказваецца, мы ўсё жыццё няправільна мылі бялізну. Вось, як гэта рабіць найбольш эфектыўна

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Каментары4

  • Жар
    10.07.2022
    Во гэта цікава, у мяне на гэты конт былі пытаньні. Пральная машына халтурыць, мяркую, што гэтая функцыя дадаецца ў меню пральных машын выключна ў рэклямных мэтах, ні храна гэта не працуе насамрэч.
  • белые тапки
    10.07.2022
    Жар, у цябе пральная машынка з фукцыяй "чистить белые тапки"? ваў. а дзе такую ўзяў? ваўкраіне? 
  • белые тапки
    10.07.2022
    и не просто з фукцыяй "чистить белые тапки", а з фукцыяй "чистить белые тапки, прихваченные из турецких гостиниц" да?)

    Жар, не стесняйся. ну все ж так делают)

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць