Грамадства

Дзяўчына з Ліды здала на 100 балаў ЦТ па ўсіх трох прадметах

Выпускніца Лідскай сярэдняй школы №8 Анастасія Більдзь здавала на цэнтралізаваным тэставанні беларускую мову, матэматыку і фізіку. І па ўсіх трох прадметах атрымала максімальныя 100 балаў, паведамляе Міністэрства адукацыі.

Анастасія Більдзь была выдатніцай у школе, сярэдні бал яе атэстата — 10. Аднак вынік, паказаны на ЦТ, здзівіў і яе:

«Апошні вынік (100 балаў па фізіцы) стаў сапраўды радасным для мяне, — гаворыць Анастасія. — Не сумнявалася ў сабе, таму што ішла да сваёй мары мэтанакіравана, пастаянна ўдзельнічала ў алімпіядах па матэматыцы, таму веды па гэтым прадмеце былі грунтоўныя. Нават рыхтавацца не прыйшлося. А вось на дадатковыя заняткі па беларускай мове хадзіла. Перад здачай ЦТ цалкам выключыла хваляванне і засяродзілася на заданнях».

Паступаць дзяўчына збіраецца ў БДУІР, бо хоча займацца інфармацыйнымі тэхналогіямі і праграмаваннем. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады13

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі2

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы4

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час14

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана3

З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак14

Чым цяпер займаецца Надзея Каткавец18

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену8

У Пакроўску ўжо каля 200 расійскіх вайскоўцаў3

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады13

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць