Здарэнні11

Бабруйскі пенсіянер вырашыў распілаваць снарад і ў выніку страціў нагу

У выніку выбуху снарада часоў Другой сусветнай вайны ў Бабруйскім раёне 67-гадоваму мужчыну адарвала нагу, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Паведамленне аб траўмаванні паступіла ў міліцыю днём 11 ліпеня.

Фота: Следчы камітэт

Устаноўлена, што сямейная пара з Бабруйскага раёна на пачатку ліпеня ў прывезеным для рамонтных работ грунце знайшла снарад. Каб пазбегнуць выбуху ў сваім двары, яго выкінулі ў меліярацыйны канал недалёка ад дома.

Пра гэта даведаўся бацька жанчыны, які гасцяваў у пары. Ён дастаў снарад з вады і вырашыў распілаваць яго электраінструментам.

У выніку адбыўся выбух, якім пенсіянеру адарвала частку левай нагі. Ён дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане, але цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Каментары1

  • Гнацюк
    13.07.2022
    Слабоумный. Как он вообще до пенсии дожил с таким уровнем развития? Зачем пилить снаряд? Что внутри снаряда ему было нужно? Удобрение для дачи, выигрышная комбинация в лотерее или ключи от сейфа? Интеллект инфузории.

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?33

ЗША гатовыя ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль чакаюць рашучых крокаў з боку Еўропы2

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі7

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў31

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць