Вайна33

«Украінская армія — гэта не армія». Эксперт-лукашэнкавец хацеў раскрытыкаваць Украіну, але паставіў пад сумнеў войска Расіі

«Украінская армія — гэта не армія, гэта проста мільён чалавек», — заявіў у праграме «Аб'ектыўна» на канале АНТ былы кіраўнік Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі Аляксандр Паўлоўскі. Што ж, давайце праверым фактамі.

Аляксандр Паўлоўскі кіраваў Дзяржпагранкамітэтам, а пасля працаваў у Міністэрстве замежных спраў. Фота: скрыншот АНТ

«Мільённая армія ва Украіне — гэта не армія, гэта проста мільён чалавек. Армія — гэта наяўнасць тэхнікі, узбраення, падрыхтаваных кадраў, сфармаваных падраздзяленняў, якія прайшлі баявое зладжванне. Гэтага ва Украіне няма», — сказаў Аляксандр Паўлоўскі.

Такой заявай Паўлоўскі спрабуе дыскрэдытаваць украінскую армію, выставіць яе нейкім зборышчам маргіналаў, нацыяналістаў і баевікоў. Але ўзнікае пытанне: калі ва ўкраінцаў няма падрыхтаваных кадраў і сфармаваных падраздзяленняў, то з кім тады ваюе расійская армія (нібыта другая армія ў свеце) ужо пяты месяц? 

Фота: Армія-Інформ

Поспехі расійскай арміі (якая рэальна хацела ўзяць Кіеў за 48 гадзін) больш чым сціплыя. Ні лакальныя, ні глабальныя мэты пуцінскай «спецаперацыі» не выкананыя: Украіна захавала свой суверэнітэт, дзяржаўны апарат выстаяў, інстытуцыі працягваюць сваё функцыянаванне, украінскія ўлады прызнаюцца ўсім светам, пенсіянеры атрымліваюць пенсіі на свабодных тэрыторыях, аднаўляецца эканамічная актыўнасць. Украіна не адмовілася ні ад дэмакратычнага ладу, ні ад сваіх тэрыторый, ні ад самастойнай замежнай палітыкі, ні ад украінскай мовы і ідэнтычнасці. Украіна атрымала міжнародную салідарнасць і дапамогу ад усяго заходняга свету, Расія — санкцыі, ізаляцыю і зруйнаваны міф пра «другую армію свету».

Насамрэч, ніхто ў Еўропе не мае цяпер такога досведу кіравання войскамі падчас рэальнай вайны, як украінскія афіцэры, якія гартаваліся ў рэальных баях.

У адрозненне ад беларускай ці расійскай, украінцы збудавалі дэцэнтралізаваную армію з сеткавай, неіерархічнай структурай кіравання.

Украінцы вучылі камандзіраў невялікіх падраздзяленняў думаць самастойна, дзейнічаць гнутка і адракліся савецкіх мадэляў кіравання зверху.

Аляксандр Паўлоўскі працягвае:

«Звяртае ўвагу, што на прызыўных пунктах чэргі не стаяць. Па афіцыйных даных, у Расіі знаходзіцца толькі 2,2 млн грамадзян Украіны. Каля 5—6 млн знаходзяцца на Захадзе. Гэта значыць, яны ваяваць асабліва не хочуць».

І зноў маніпуляцыя і хлусня. Па-першае, увесь свет бачыў чэргі каля ўкраінскіх прызыўных пунктаў у першыя тыдні вайны, у розных гарадах і мястэчках краіны.

Чарга ў ваенкамат Цярнопаля

Па-другое, амаль усе ўкраінцы, якія цяпер знаходзяцца за мяжой — гэта жанчыны і дзеці. Яны і не павінны ваяваць, гэта бежанцы, якія бягуць ад крывавай агрэсіўнай вайны, развязанай Расіяй. А выезд мужчынам прызыўнога ўзросту забаронены. 

Каментары3

  • American
    14.07.2022
    Ну так вот эта "неармия" уже надавала по морде якобы второй армии в мире. 
  • 8)
    14.07.2022
    Лукашенковские пропагандисты.
  • Паляшук
    14.07.2022
    Войска рф - гэта адзін суцэльны Чмоня. Савецкія ваеннапалонныя 1940-х у хроніцы не выглядаюць гэтак жа безнадзейна, як гэты "ваяр".
    І сухпайкі пратэрмінаваныя, і вінтоўка Мосіна на вяроўцы - гэта песня!
    Расейскія генералы на пытанне "где вы былі 8 лёт?" адказваюць: "пілілі бюджэты".

Цяпер чытаюць

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?16

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

Найстарэйшы ў свеце марафонец загінуў у ДТЗ у 114 гадоў

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

У Мінску адключыліся святлафоры на некаторых скрыжаваннях

Пад Мінскам шнырыць галодны воўк, які з'яўляецца ля пад'ездаў выключна ўвечары5

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы13

Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе8

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі3

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?16

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць