Усяго патроху2121

Дзяўчына пахвалілася, што змяніла транслітарацыю імя з беларускай мовы на рускую. У твітары яе засмяялі

Беларуска напісала, што нарэшце змяніла транслітарацыю імя ў пашпарце. Беларускі твітар жартуе з гэтага кроку.

«Нарэшце, праз 33 гады, я ў пашпарце Maria, а не Maryia», — падзялілася ў твітары дзяўчына.

Некаторыя ў адказ сталі дзяліцца, як запісаныя іх імёны і як хацелася б ім самім. Але не ўсе ўхвалілі адмову ад транслітарацыі імя з беларускай.

«Віншую з дэбеларусізацыяй! Так ім, гэтым беларускім версіям імёнаў», — адрэагаваў адзін з карыстальнікаў.

«Я хачу міжнародную версію свайго імя, а не гэтае лайно», — патлумачыла беларуска.

«Што такое «міжнародная версія імя»? Ёсць нейкі даведнік ААН ці што?» — не разумеюць у сацсетках.

«Віншую, вы на адзін крок бліжэй да рускага свету», — жартуюць.

«Паглядзеў срач пра транслітарацыю. Мне цікава, гэтыя людзі паказваюць пашпарт заўсёды перад тым, як з імі пачынаюць размаўляць?» — задаецца пытаннем адзін з твітаран.

«Хочуць людзьмі звацца, а не беларусамі нейкімі», — сыранізаваў іншы.

«Мне дрэнна ад гэтага трэду», — падсумаваў Джыпсінкоў.

Каментары21

  • Жак
    15.07.2022
    ром, это Вы у поляков спросите, почему они не кричат "польский мир"...
  • Кузя
    15.07.2022
    Помните мультик про попугая и Рому?русский свет это ракеты и бомбы эх рома ты тупой попугай умнее чем ты
  • M
    15.07.2022
    Зразумела, што парой бывае цяжка запомніць згуртаванне літар, якое здаецца не нясе ніякага сэнсу.
    Але ж калі прамовіць імя (а тым больш прозвішча) па-беларуску - выглядае даволі лагічна і зразумела, тады ужо можна не блытацца і запісваць імя па памяці.
    Не ведаю толькі, ці мае сэнс запісваць імёны транслітам, бо ўсё роўна замежнікі не змогуць яго правільна прачытаць.
    Мне здаецца ў любым выпадку прадстаўляцца прыйдзецца спрошчанай версіяй, адаптаванай пад канкрэтную краіну (мову), а пры запаўненні афіцыйных даументаў кантраляваць каб запісалі правільна

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць