Грамадства

Расійскі палітолаг: Калі Чубайс адмаўляе атручванне, гэта не значыць, што яго не было

Расійскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін пракаментаваў гісторыю з Анатолем Чубайсам. У нядзелю палітык трапіў у рэанімаюцыю з дыягназам сіндрому Гіена — Барэ. Сімптомы нагадваюць атручванне, хоць сам палітык гэта абвяргае.

Анатоль Чубайс

Расійскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін мяркуе, што Чубайс за 30 гадоў добра вывучыў кодэкс паводзінаў, прыняты ў Крамлі і ў сілавікоў.

«Тое, што кажа Чубайс, не заўсёды з'яўляецца праўдай. Гэта чалавек, які вельмі добра разумее пабудову палітычнай рэальнасці, і я на яго месцы ні ў якім разе не галасіў бы «Падобна, што мяне спрабуюць атруціць». Калі ён кажа, што не, гэта значыць, што можна рабіць выгляд, што ў тых структурах, якія ведаюць, што адбылося на самай справе, ацэньваюць яго вернасць мафіёзным правілам, закону «амерты» — лішняга не казаць», — сказаў Арэшкін у інтэрв'ю праграме «Паветра».

Такім чынам Чубайс можа выконваць нейкія правілы вышэйшай карпаратыўнай этыкі, і на яго месцы любы недурны чалавек таксама б не спяшаўся «біць у званы», мяркуе Арэшкін.

Так ці інакш, калі ў найбліжэйшы час з'явіцца нейкая медыцынская справаздача, то еўрапейскія дактары наўрад ці будуць фальсіфікаваць яе вынікі, лічыць ён.

«Але калі Чубайс папросіць не публікаваць даныя аналізаў, гэта можа паказваць на праўдзівасць маёй гіпотэзы», — сказаў на заканчэнне палітолаг.

Каментары

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны19

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі5

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць