Грамадства3737

У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН

Канферэнцыя «Новая Беларусь», прымеркаваная да другой гадавіны з дня выбараў-2020, праходзіць у Вільні. Яна сабрала лідараў грамадзянскай супольнасці і руху за свабодныя выбары. Пачалася яна з выступу Святланы Ціханоўскай.

Анлайн-трансляцыю можна глядзець тут. Свой анлайн на сайце вядзе і «Наша Ніва».

Сустрэча праводзіцца ў фармаце канферэнцыі, а не кангрэсу, а значыць не плануецца галасавання па дакументах ці рашэннях. Разам з тым, спікеры кожнай з панэляў, чакаецца, выйдуць з супольным бачаннем па стратэгічных прыярытэтах, транзітным перыядзе, рэформе дэмакратычных сілаў, дапамозе грамадзянскай супольнасці. Гэта могуць быць пэўныя дакументы ці планы далейшых дзеянняў.

Чакаецца, што з Канферэнцыі пачнецца перафарматаванне Каардынацыйнай рады і стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінету, у які ўвойдуць прадстаўнікі розных структураў.

Офіс Ціханоўскай падкрэслівае, што асноўнымі мэтамі дэмакратычных сілаў застаюцца наступныя пяць: 

  1. адхіліць нелегітымны рэжым ад улады,
  2. вызваліць і рэабілітаваць усіх зняволеных па палітычных матывах,
  3. абараніць незалежнасць і вывесці з краіны замежныя войскі,
  4. правесці сумленныя выбары,
  5. наладзіць у краіне дэмакратычныя інстытуты.

Удзел возьмуць заўважныя прадстаўнікі беларускага грамадства з розных сацыяльных груп і розных поглядаў. Запрашэнні на ўдзел атрымалі 48 экспертаў, 45 прадстаўнікоў бізнэсу, 128 прадстаўнікоў грамадскага сектару, 49 прадстаўнікоў медыясупольнасці (у тым ліку блогеры), 25 былых палітвязняў ці сем'і цяперашніх палітычных вязняў, 59 прадстаўнікоў палітычных структураў. 153 заяўкі прыйшло з формы свабоднай рэгістрацыі. Удзел у канферэнцыі пацвердзілі 321 чалавек і 51 прадстаўнік СМІ.

Арганізатары канферэнцыі — 18 чалавек. Гэта прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай, НАУ, Каардынацыйнай рады, «Сумленных людзей», руху «Супраціў», Bypol, палітычных партый і экспертнай супольнасці, у тым ліку: Павел Латушка, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Дабравольскі, Аляксандр Азараў, Валеры Мацкевіч, Алена Жываглод, Вольга Кавалькова, Уладзімір Астапенка і іншыя. Усе імёны не раскрываюцца ў тым ліку з прычын бяспекі.

Праграма мерапрыемства — па спасылцы. Пачатак а 12-й.

Каментары37

  • Максим Дизайнер
    08.08.2022
    Вот они, настоящие беларусы. А не эти зомби, которые по Минску бродят.
  • нездарма казалі, што яна ведзьма...
    08.08.2022
    в зале полумрак... как в театре у Воланда...

    Пачатак а 12-й.
    маглі б і не казаць. мы ашчуцілі. а 12-й у нас прапаў свет. людзі згубілі працу. ранішнюю. у тым ліку і я. пайшла з гора кавы папіць. і там свету няма. прыйшлося браць морс. і там паўзмрок. і цішыня... як апасля апакаліпсісу. адзін мужчына сказаў - такая цішыня, што чуваць, як ясі... пасля яго слоў старалася сёрбаць свой вэнджаны морс цішэй)

    але калі б быў свет, то не пакаштавала б вэнджаны морс. а ён прыкольны
  • Zombie, zombie, zombie-ie-ie, oh Do, do, do, do Do, do, do, do Do, do, do, do Do, do, do, do
    08.08.2022
    Максим Дизайнер, чаму ж вы тады тут, а не там - з імі?

Цяпер чытаюць

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Усе навіны →
Усе навіны

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС5

Лосік расказаў, як два месяцы таму сустрэў па дарозе ў калонію Пальчыса1

У Мінску 80 чалавек сталі ахвярамі фэйкавых кветкавых крам у інстаграме2

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае2

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць