Намеснік міністра сельскай гаспадаркі ў разы схлусіў пра надоі малака
Іван Смільгінь, намеснік міністра сельскай гаспадаркі, у эфіры АНТ расказаў пра фенаменальныя поспехі беларускага аграсектара.

«Усе, хто сумняваўся ў рэнтабельнасці ўкладанняў у гэтую сферу, сёння вымушаны прызнаць выніковасць працы нашага аграсектара», — гаворыцца ў сюжэце.
«Гадоў 15 таму даілі на адну карову каля 2 тон малака за год. Сёння ўжо па выніках 2021 года ў нас надоі 5,5! Пачынаючы з 2008 года, была праведзена праца па будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных фермаў. З'явіліся новыя фермы, рабатызаваныя», — кажа Іван Смільгінь.
Лічбы прыгожыя, але непраўдзівыя, разлічаныя на людзей, якія нічога не памятаюць.
Напрыклад, у 2005 годзе надой ад адной беларускай каровы быў 3,7 тоны. У 2006 годзе — 4 тоны. Вядома, гэта менш, чым зараз, але яўна не 2 тоны, як кажа чыноўнік.
Дарэчы, на сайце АНТ у расшыфроўцы слоў чыноўніка прапагандысты зрабілі абмоўку па Фрэйду, назваўшы беларускія фермы «работизированными» ад слова «раб», а не ад слова «робат».

Каментары
) яны спецыяльна. я ўпэўнена
але гэта, можна лічыць, праўда нашага жуцця.
таварыш муж кажа - робат звыш таго, на што ён запраграмаваны, рабіць не можа. а на чалавека як след наараў (МАТываваў, так бы мовіць, ад слова "мат"), і ён табе 3 змены ў адну зробіць