Грамадства1111

56-гадовую віцяблянку будуць судзіць за порнастрымы ў інтэрнэце

56-гадовая жанчына з Віцебска будзе аддадзена пад суд за тое, што займалася платнымі порнастрымамі ў інтэрнэце, паведаміў Следчы камітэт.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле матэрыялаў следства, у ліпені 2023 года жанчына зарэгістравалася на порнасайце і выкладала відэа са сваім удзелам у платным доступе. Каб зарабіць больш, жанчына праводзіла жывыя эфіры з дэманстрацыяй парнаграфічных сцэн і выконвала заданні карыстальнікаў сайта за токены.

На яе звярнулі ўвагу зімой 2025 года падчас маніторынгу міліцыяй сацыяльных сетак і інтэрнэт-рэсурсаў. У ходзе следства былі дапытаныя падазраваная і сведкі, а таксама канфіскаваныя і вывучаныя камп’ютарная тэхніка, сэксуальныя прадметы і відэазапіс трансляцыі.

Акрамя таго, было праведзена культуралагачная экспертыза, якая пацвердзіла, што відэаматэрыялы маюць парнаграфічны характар. Следчы камітэт таксама праверыў рух грошай па банкаўскіх картах, на якія паступалі даходы ад гэтай дзейнасці.

Жанчыну абвінавацілі па артыкуле 343 Крымінальнага кодэкса — у вытворчасці, захоўванні, распаўсюдзе, рэкламе і трансляцыі парнаграфічных матэрыялаў з мэтай атрымання прыбытку.

Каментары11

  • Маніторынг
    10.06.2025
    Вось як яны гэта называюць.
  • порногляд
    10.06.2025
    есть такая професия порно смотреть...
  • Ёсік
    10.06.2025
    Не хапіла да страхавога стажу, таму і вырашыла займацца прыемнай працай. Яна нікога не забіла, не прымушала слухаць аб генацыдзе ці аб гісторыі нараджэньня адзінага вусатага мужчыны, народжанага прызідэнтам. І нікому сілай не паказвала сваю похву, толькі за грошы. За што яе судзіць. Легалізацыя павінна быць такога занятку. Дрэнна, што бабцы з начосамі і праціўнікі гей-парадаў не дапусьцяць.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў150

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў новы ГЦ. Народ сабраўся яшчэ да адкрыцця2

Людзі навучыліся здабываць агонь на 350 000 гадоў раней, чым меркавалася

Пад Мінскам выставілі на продаж сядзібу XVIII стагоддзя амаль за паўмільёна даляраў1

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў3

Сусветныя цэны на нафту ўпалі да ўзроўняў 2021 года10

«Сяджу ў трусах, замярзаю». У сацсетках высмеялі чарговую страшылку АНТ пра «замярзаючую Еўропу»11

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

У Страсбургу прайшла цырымонія ўганаравання Анджэя Пачобута Прэміяй Сахарава. Прэмію атрымала яго дачка

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў150

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць